Гаўдэамус, падзякі і пасведчанні выпускнікам, спевы, танцы, падарункі, прывітальныя прамовы і святочны торт у “Бярозавым раі”: студэнты, выкладчыкі і арганізатары “Універсітэту Залатога Веку” развіталіся з юбілейным навучальным годам і пайшлі на летнія канікулы, піша uzv.by.

Каля ста ўдзельнікаў прыйшло на святочны баль, які праходзіў у аграсядзібе “Бярозавы рай” непадалёк ад Гродна, устаюць пад гукі студэнцкага гімна “Гаўдэамус”, з якога традыцыйна распачынаецца і сканчаецца кожны акадэмічны год УЗВ.

– Кожны з нас, калі пачынае нейкую новую справу, трошачку баіцца. У 2010 мы не пабаяліся і зрабілі ўнікальны для Беларусі Універсітэт – універсітэт, дзе людзі ад 55 могуць атрымліваць патрэбныя веды і кампетэнцыі, універсітэт, дзе паляпшаецца іх здароўе, універсітэт, дзе ёсць магчымасць праявіць сябе не толькі ў ролі студэнта, але і выкладчыка і арганізатара цікавых справаў, вандровак, універсітэт, дзе сустракаюцца розныя пакаленні і вучацца адзін у аднаго, універсітэт, дзе жывуць напоўніцу – кажа дырэктарка праграмы Лана Руднік.

Дзясяты сезон працы УЗВ скончыўся выпускным балем
Юбілейная выпускная вечарына УЗВ

Сёлета арганізавана звыш 20 дабрачынных акцый, інтэграцыйных і культурніцкіх мерапрыемстваў. Сябры Рады зрабілі для ўсіх прыемны сюрпрыз,  падрыхтаваўшы памятныя падарункі для кіраўніцтва і каманды УЗВ. Сёлета імі была праведзеная рэкордная колькасць заняткаў курсаў і клубаў – 1307.

Праца “Універсітэту Залатога Веку” адбываецца ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”.