Сланімчукі 2000 і 2002 гадоў нараджэння падазраюцца ў здзяйсненні згвалтавання. 13 мая маладыя людзі распівалі спіртное ў кватэры аднаго з іх. Увечары гэтага дня да іх у госці наведалася мясцовая жыхарка, якая і стала ахвярай злачынства, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, грамадзяне згвалтавалі дзяўчыну, а тое, што адбывалася, знялі на відэа. Дарэчы, дадзены відэазапіс нават паспелі паказаць сваім знаёмым.

Скарыстаўшыся момантам, дзяўчына схапіла рэчы і выбегла з кватэры. Яна забегла да сваёй сяброўкі і паведаміла пра злачынства ў праваахоўныя органы. Маладыя людзі затрыманыя, раней яны да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся, толькі да адміністрацыйнай. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы другой артыкула 166 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Згвалтаванне».