«Наша Н**а» паведамляла пра абсурдную сітуацыю, якая склалася ў Слоніме: да Дня беларускага пісьменства там рыхтавалі графіці, якое збіраліся аформіць па-руску. Як стала вядома «Нашай Н**е», надпіс аформяць усё ж па-беларуску.

Нагодай стала абурэнне людзей, пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ідэалогіі Слонімскага райвыканкама.

«Пераробім, бо гэта ўсё ж Дзень беларускага пісьменства. Мы вырашылі прыслухацца да людзей — чыталі водгукі ў сацыяльных сетках, маніторылі», — патлумачыла намесніца начальніка ўпраўлення ідэалогіі Слонімскага райвыканкама Наталля Ганчарук.