Ехаць у цэнтр з канцавога прыпынку давялося гадзіну (не з Альшанкі!). А на кальцы каля філармоніі адбылася аварыя.

Меркаванай прычынай мог стаць рамонт на кальцы. Як паведамляе vgr.by, рамантуюць шво. «Мы даўно ў курсе гэтай праблемы, — паведамілі ў рамбудаўтадары. — Адразу былі прынятыя контрмеры. Па заяўцы Гродзенскага ЖКГ вызначаны падрадчык работ, якія арыентыровачна пройдуць у чэрвені. Шво на мосце будзе заменена. Аднак хацелася б сказаць, што гэта праца не аднаго дня, гэта складаныя і доўгія мерапрыемствы».

Глядзіце, які затор быў у Гродне 15 мая