Гарадзенская вандроўка: стала вядома, дзе пройдзе маршрут і што атрымаюць удзельнікі

Гістарычны забег “Гарадзенская вандроўка” традыцыйна пачнецца з гродзенскага бруку і працягнецца па асфальту гарадскіх вуліц. Ужо 2 чэрвеня бегуны-вандроўнікі выйдуць на старт. Сёлетні забег будзе трэцім у гісторыі “вандровак”. Таму ўжо мае ўласныя традыцыі – адна з іх – пастаянная траса. Другая – кожны год новая форма і дызайн медаляў. 

Сёлетні маршрут вандроўкі прадугледжвае забег на дзве дыстанцыі – 5 і 10 кіламетраў. Абедзьве паўтараюць леташні маршрут і знаёмыя былым удзельнікам.

Стартавы стрэл  традыцыйна прагучыць на плошчы Леніна. Адсюль  удзельнікі пабягуць у вандроўку па цэнтральнай частцы горада. Фарны касцёл, Кляштар бернардынаў, драмтэатра, Новы і Стары замкі, – гэта толькі малая частка славутасцяў Гродна, якія змогуць пабачыць “вандроўнікі”.

На вуліцы Віленскай, у раёне ЦСК Нёман, маршруты забегаў разыходзяцца. Удзельнікі забегу на 10 кіламетраў пабягуць па вуліцы Горкага, а забег на дыстанцыю  5 кіламетраў збочыць  направа, ў бок плошчы Леніна.

Тое, што забег пройдзе па знаёмай трасе, дасць шанец палепшыць вынікі леташнім удзельнікам, ці падрыхтавацца да асабістых перамогаў новым бегунам. Пакуль што рэкорд вандроўкі на дыстанцыі 5 кіламетраў складае 17:03 мінуты і належыць Паўлу Максімовічу. Лепшым на 10-ці кіламетровай дыстанцыі  з’яўляецца вынік у  31:43 мінуты Ігара Цецерукова.

У стартавы пакет сёлетняй вандроўкі разам са стартавым нумарам  уваходзяць: футболка з лагатыпам забегу, фірмовая спартыўная бутэлька, сумка з тканіны, запрашэнне на Pasta-Party і экскурсію па гораду з гідам, унікальны медаль для фінішораў.

Гарадзенская вандроўка: стала вядома, дзе пройдзе маршрут і што атрымаюць удзельнікі

Зарэгістравацца на ўдзел у Гістарычнай вандроўцы можна тут.

З выявай Давыда Гарадзенскага: глядзіце, які медаль будуць уручаць сёлета ўдзельнікам “Гарадзенскай Вандроўкі”

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Гарадзенская вандроўка: стала вядома, дзе пройдзе маршрут і што атрымаюць удзельнікі

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: