12 мая ў дзяжурную частку Дзяржаўтаінспекцыі паступіла паведамленне, што ў Гродне меркавана п’яны мужчына кіруе транспартным сродкам. Мужчыну затрымалі на вуліцы Шчорса, піша grodno.mvd.gov.by.
Аказалася, што кіроўца сапраўды п’яны. Канцэнтрацыя алкаголю ў яго крыві склала 1.75 праміле. Але на гэтым гісторыя не завяршылася. Дакументаў на машыну ў мужчыны пры сабе не было, таксама адсутнічалі правы кіравання транспартным сродкам і дакументы асобы.
Далейшыя зносіны з кіроўцам праходзілі ўжо ў будынку раённага аддзела ўнутраных спраў. Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына з’яўляецца асобай без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў 1969-го года нараджэння і кіраваў ён аўтамабілем, які скраў некалькі гадзін таму.
Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.1 ст. 214 КК РБ «Угон транспартнага сродку або маламернага судна».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…