38-гадовы мужчына ў краме зрабіў заўвагу нецвярозай кампаніі, якая моцна шумела, пасля чаго яму спатрэбілася медыцынская дапамога, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

На заўвагу неадэкватна адрэагаваў 28-гадовы малады чалавек. Ён падышоў і адразу нанёс мужчыне ўдар кулаком проста ў твар, тым самым разбіўшы пацярпеламу нос.

Мужчына выклікаў міліцыю і хуткую дапамогу. Яны затрымалі падазраванага. Раней ён не судзімы, але прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.17.3 КаАП РБ «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення».