Улады мужчынскай турмы каля горада Уттоксетер (Велікабрытанія) прыцягнулі тысячу асуджаных ратаваць вожыкаў: жывёлы гінуць пад коламі, трапляюць на атручаныя адходы і не могуць свабодна перасоўвацца праз пабудовы людзей.
Каб дапамагчы калючым, брытанцы пракапаюць у зямлі магістраль, па якіх звяркі змогуць падарожнічаць ад турмы да бяспечных раёнаў з ежай. Самі асуджаныя па такой шашы ўцякчы не змогуць — дарогі будуць па 12 сантыметраў у шырыню і вышыню, піша greenbelarus.info.
Турэмшчыкі спадзяюцца, што так яны дапамогуць спыніць выміранне вожыкаў: з 1950 года іх папуляцыя знізілася ад 30 мільёнаў да аднаго мільёна.
Сярод прычын эколагі называюць агароджы і сцены, якія абмяжоўваюць перамяшчэнне вожыкаў, а таксама ажыўленыя дарогі і выкарыстанне пестыцыдаў, якія могуць забіваць вожыкаў і іх ежу. Схему выратавання вожыкаў назвалі HMP Hog Gate («свіная брама»).