Канцэртны сезон на вольным паветры артысты філармоніі Гродна адкрылі “пераможным” выступам на 9 мая. Першы ў сёлетнім сезоне выхад праекта “Ратонда-арт” музыкі прысвяцілі Дню Перамогі.
Разам з прафесійнымі артыстамі ля ратонды выступілі і выхаванцы дзіцячых курсаў філармоніі. У канцэрце прагучалі папулярныя песні ваенных і паваенных часоў, класічная музыка і творы гродзенскіх кампазітараў. Дзеці выступалі з вершамі і харэаграфічнымі нумарамі.
Як і летась, артысты паабяцалі ладзіць выступы над Нёманам кожныя выхадныя напрацягу летняга сезона.
https://youtu.be/Wpbgs-DVYpE


























