Падчас правядзення рамонтных працаў 6 мая на тэрыторыі пункта пропуску «Кузніца» (з беларускага боку — пункт «Брузгі») выявілі неразарваны боепрыпас (меркавана часоў ВАВ).

Пропуск транспарту праз мяжу ў гэтым кірунку прыпынілі, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. Пасля ліквідацыі снарада з тэрыторыі пункт пропуску аднавіў працу.

Чэргі на выезд з Беларусі ў бок краін Еўрасаюза захоўваюцца, хоць і зменшыліся. Увечары 5 траўня на выезд у Літву стаяла каля 800 машын, у Польшчу — больш за 700. Да 18 гадзін 6 мая самая вялікая чарга была на выездзе ў бок Літвы ў пункце «Прывалка», там чакалі больш за 120 машын. У «Брузгах» у бок Польшчы чаргі не было.

У пункце пропуску "Кузніца" знайшлі неразарваны боепрыпас часоў Другой сусветнай