У Гродне некіруемы грузавік пакаціўся і збіў двух чалавек, паведамляе belta.by.
Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад камбіната будаўнічых матэрыялаў. Па словах відавочцаў, прыпаркаваны грузавік нечакана пакаціўся, кіроўцы ў той момант за рулём не было.
Спынілася машына праз некалькі дзясяткаў метраў. Грузавік выкаціўся за межы праезнай часткі на прыпынак і ўрэзаўся ў слуп. На яго шляху апынуліся два чалавекі: цяпер яны ў бальніцы. На месцы працуюць праваахоўнікі.