У пункце пропуску «Катлоўка» пры ўездзе па зялёным калідоры з Літвы ў Беларусь падазрэнне выклікаў аўтамабіль з расійскімі нумарамі. Сігнал падаў службовы сабака. Машыну адправілі на паглыблены дагляд, піша grodnonews.by са спасылкай на tvr.by.

У падлозе мікрааўтобуса было выяўлена падвойнае дно і схованка — у ёй было больш 311 кілаграмаў гашышу, пафасаванага ў брыкеты. Узбуджаная крымінальная справа. Кіроўца — 46-гадовы грамадзянін Расіі - затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання для далейшага разгляду.