ВІДЭА: Глядзіце, якая выдра жыве ў цэнтры Гродна

Яшчэ ў канцы красавіка, шпацыруючы каля сажалкі на Віленскай,  гродзенц Ігар заўважыў выдру, якая актыўна плавала па вадаёму. Відэа мужчына даслаў у рэдакцыю Hrodna.life.

За апошнія некалькі гадоў  у цэнтры Гродна не раз  заўважалі выдр. Упадабанае месца адпачынку гэтых жывёл – сажалкі ў цэнтры горада і набярэжная Нёмана.

У заапарку распавялі Hrodna.life, што на дасланым  відэа хутчэй за ўсё выдра. Звярок жыве ў цэнтры Гродна ўжо даўно. Яго можна заўважыць у розных месцах горада, некалькі разоў ён прыходзіў і да заапарка. Выдра, як і іншыя дробныя жывёлы ў горадзе, перасоўваецца ў асноўным па лесапаркавых зонах  і рачных калідорах.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: