Этнакрама «Цудоўня» і крама настольных гульняў «Кубік» правядуць конкурс дзіцячых малюнкаў, намаляваных крэйдай на асфальце, пад назвай «Па гэтаму хочу крочыць!».

Конкурс адбудзецца 09 мая, а 14:00 ва ўнутраным дворыку па адрасе вул. Кірава, 3. Узрост канкурсантаў: 0−10 год. За лепшыя малюнкі абяруць трох пераможцаў, якія атрымаюць падарункі.

У праграме — настольныя гульні, майстар-класы з драўлянымі канструктарамі, аніматары. Удзельнікаў будзе здымаць прафесійны фатограф.