Этнакрама “Цудоўня” і крама настольных гульняў “Кубік” правядуць конкурс дзіцячых малюнкаў, намаляваных крэйдай на асфальце, пад назвай “Па гэтаму хочу крочыць!”.

Конкурс адбудзецца 09 мая а 14:00 ва ўнутраным дворыку па адрасе вул. Кірава, 3. Узрост канкурсантаў: 0-10 год. За лепшыя малюнкі абяруць трох пераможцаў, якія атрымаюць падарункі.

У праграме – настольныя гульні, майстар-класы з драўлянымі канструктарамі, аніматары. Удзельнікаў будзе здымаць прафесійны фатограф.