Кіраўнік Грjдзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалай Салянік далучыўся да «Параду прафесій», які прайшоў у цэнтры Гродна 1 мая.

Яшчэ 29 красавіка стала вядома, што гродзенскім актывістам адмовілі ў правядзенні альтэрнатыўнага святкавання Дня салідарнасці працоўных. У гарвыканкаме адказалі, што згодна з іх рашэнню, у гэты дзень у Парку Жылібера адбудзецца шэраг культурных мерапрыемстваў.

Заяўку падавалі актывісты з Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Мікалай Салянік і Павел Драчоў 16 красавіка. Яны лічаць, што афіцыйныя мерапрыемствы не адлюстроўваюць сэнс свята.

«Нашых актывістаў ўвесь час караюць і садзяць. І таму мы прыдумалі акцыю да Дня працы, за якую нас складана будзе пакараць, таму што цяжка прыпісаць хоць які-небудзь артыкул адміністрацыйнага кодэксу. Я закатаў правую калашыну і прайшоўся разам з працаўнікамі па цэнтры Гродна» , — распавёў Мікалай Салянік.

Актывіст апынуўся пад пільнай увагай міліцыі, але яго ніхто не затрымліваў. Салянік разам з дэманстрантамі прайшоў увесь маршрут па цэнтры Гродна.

Гродзенскі актывіст са сцягам АГП далучыўся да "Параду прафесій" у Гродне
Гродзенскі актывіст са сцягам АГП далучыўся да "Параду прафесій" у Гродне
Гродзенскі актывіст са сцягам АГП далучыўся да "Параду прафесій" у Гродне