31-гадовы жыхар вёскі Дзятлаўскага раёна ноччу прабраўся на падворак аднавяскоўкі, узламаў замок у адным з будынкаў і скраў адтуль банку з самагонам. Выявіўшы прапажу, 62-гадовая пенсіянерка звярнулася ў міліцыю. Выкрадальніка знайшлі і распачалі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж». А ў праваахоўнікаў паўсталі пытанні да жанчыны, якая хавала дома самагон, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

За незаконны абарот алкагольнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць.