Жыхар вёскі Навагрудскага раёна адпачываў у кафэ ў райцэнтры. Каля 20:00 у 47-гадовага мужчыны пачаўся канфлікт з 58-гадовай наведвальніцай. Ён ударыў жанчыну тры разы рукамі ў вобласць твару і галовы, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Жанчына сур’ёзных пашкоджанняў не атрымала.