У Беларусі па рашэнні Нацбанка мадыфікуюць банкноты наміналам 5 і 10 рублёў, якія цяпер знаходзяцца ў абарачэнні. З моманту іх выпуску прайшло 10 гадоў, і некаторыя дэталі на іх ужо не актуальныя, піша n*.by.
Раней паведамлялася, што ў мадыфікаваных банкнотах зменяць выявы архітэктурных помнікаў. Малюнкі прывядуць у адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам з указаннем назвы намаляваных будынкаў.
Таксама на новых банкнотах не будзе рэквізіту «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, які пайшоў у адстаўку яшчэ ў 2011 годзе.
Акрамя таго, на банкнотах заменяць год выпуску ў абарачэнне: замест «2009» для банкнот наміналамі 5 і 10 рублёў — «2019».
Выявы новых банкнот яшчэ няма.
Мяркуецца, што ў 2020 годзе з’явяцца новыя 20- і 50-рублёвыя банкноты.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…