У Гродне ўжо прывыклі, што ў маі выбіраюць галоўную прыгажуню горада. Але сёлета конкурс прыгажосці «Міс Гродна» вырашылі не праводзіць. Арганізатары паведамілі Hrodna.life, што ніякіх кастынгаў не было і карону нікому ўручаць не будуць.

Чаму вырашылі не праводзіць конкурс прыгажосці, арганізатары не паведамляюць. Кажуць, рашэнне было прынята яшчэ ў 2018, па шэрагу прычын, якія не залежаць ад жаданняў арганізатараў.

Рэгіянальны конкурс прыгажосці «Міс Гродна» праводзіўся з 1987 года. За гэты час конкурс набыў шырокую папулярнасць і стаў знакавай падзеяй у культурным жыцці горада і рэгіёна. Штогод у барацьбу за званне галоўнай прыгажуні Гродзеншчыны ўключаліся сотні дзяўчат. За ўсе гады правядзення конкурсу каля 4 000 удзельніц прэтэндавалі на тытул «Міс Гродна», больш за 300 з іх прынялі ўдзел у фінальных шоў. Многія з фіналістак і пераможцаў, прайшоўшы прафесійную падрыхтоўку ў конкурсе, прадстаўлялі Гродзеншчыну на нацыянальных конкурсах, а некаторыя з іх — Беларусь на міжнародных.

У маі 2018 году конкурс «Міс Гродна» праводзіўся ў 31-ы раз і галоўную карону атрымала студэнтка ГрДУ Анастасія Каваленка. Тытул самай прыгожай дзяўчыны Гродна яна захавае да 2020 года.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life