У пятніцу, 26 красавіка, знаёмыя паміж сабой дзевяцікласнікі пасля заняткаў у школе зніклі і не выходзілі на сувязь, расказалі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Падлеткі жывуць у розных населеных пунктах — у Астрыне і Новым двары, але добра паміж сабой сябруюць. Занепакоеныя бацькі чацвярых падлеткаў звярнуліся ў міліцыю.
Адразу ж пачаліся пошукі. Адпрацоўвалі ўсе магчымыя маршруты і магчымыя месцы з’яўлення дзяцей, у выніку іх удалося знайсці ў суботу — 27 красавіка.
Як аказалася, ініцыятарам уцёкаў стаў адзін са зніклых. Ноччу дзеці праніклі ў краму ў адной з вёсак, падсілкаваліся там прадуктамі і здзейснілі крадзеж на агульную суму 400 рублёў. Потым хлопцы ў яшчэ адной вёсцы з прыватных участкаў скралі ровары, на якіх адправіліся да бацькі (раней пазбаўленага бацькоўскіх правоў) аднаго з падлеткаў. Па дарозе да яго іх выявілі супрацоўнікі міліцыі. Дзеянням падлеткаў будзе дадзена прававая ацэнка.