У Лідзе абакралі мясцовую жыхарку 1969-го года нараджэння. Выявілася, гэта зрабіла непаўнагадовая сяброўка яе дачкі, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дзяўчына прыходзіла ў госці і скрала ключ. З яго дапамогай яна трапіла ў кватэру, калі нікога не было дома, але ёй удалося адшукаць усяго сто расійскіх рублёў.

Праз некалькі дзён яна разам з хаўрусніцай вярнулася на месца злачынства. Пры паўторным наведваньні атрымалася скрасці 50 еўра, ежу і пяць бутэлек каньяку.

Пацярпелая, выявіўшы прапажу, звярнулася ў міліцыю. Дзвюх васьмікласніц знайшлі, яны ўжо дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці (чатырнаццаці гадоў). Па ч.2 арт.205 КК РБ ўзбуджаная крымінальная справа.