Па рэкамендацыі санслужбы да 16 мая яны павінны быць цалкам гатовыя, піша «Перспектыва».

На тэрыторыі Гродна вызначаны наступныя зоны адпачынку: Цэнтральны пляж, возера Юбілейнае, лесапаркавая тэрыторыя ўрочышча Ласосна з пляжам і лесапаркавая тэрыторыя ўрочышча Пышкі з пляжам, паведаміла лекар-гігіеніст Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марына Коршун. Работы па падрыхтоўцы аб’ектаў да сезону павінны быць выкананы да сярэдзіны мая. Спецыялісты санслужбы двойчы да купальнага сезона правядуць даследаванні вады адкрытых вадаёмаў. У летні перыяд маніторынг вады па мікрабіялагічных паказчыках будзе праводзіцца штотыдзень, па санітарна-хімічным — з перыядычнасцю не менш двух разоў у месяц.

hrodna.life/articles/nad-yubileykay/

У Гродзенскім раёне ў спісе месцаў масавага адпачынку — возера Белае, сажалкі ля аграгарадка Луцкаўляны і вёскі Сухаўляны. Там, дзе ёсць выратавальныя пасты. Праведзены шэраг мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў адпачынку, адзначыў начальнік аддзела ЖКГ Гродзенскага райвыканкама Павел Іадкоўскі. Ўсе тэрыторыі, прылеглыя да месцаў адпачынку, абсталяваны стаянкамі для аўтатранспарту, неабходнай колькасцю кантэйнераў і скрыняў для адходаў, распранальнямі, ёсць грамадскія прыбіральні. У зоне адпачынку на сажалцы каля аграгарадка Луцкаўляны абсталяваны пітны фантанчык і душавая. Да 1 мая плануюць усе неабходныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванню месцаў масавага адпачынку ў Гродзенскім раёне завяршыць.

Дарэчы, у будучыні з’явіцца яшчэ адна зона адпачынку — пляж на возеры Малочнае аграгарадка Парэчча. Зараз праектныя работы. выкананы на 50 працэнтаў. Ва ўсіх несанкцыянаваных зонах адпачынку ўстаноўлены таблічкі аб забароне купання, звяртае ўвагу Павел Іадкоўскі. Парушальнікаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Для правядзення рэйдаў будзе створана спецыяльная камісія.