Ужо ў траўні ў Гродне пройдзе міжнародная акцыя Ноч музеяў. У гэты дзень гарадскія музеі працуюць дапазна і прапануюць гасцям асаблівую праграму, кожны сваю. Стала вядома, што рыхтуе на Міжнародны дзень музеяў, 18 траўня, Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.

Асноўнай тэмай свята стане музыка. Усе мерапрыемствы ў гэты дзень музей аб’яднаў адной канцэпцыяй: «Музыка на ўсе часы і густы».

З 19:30 да 20:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. Яно пачнецца з гламур-оперы «Чырвоная Шапачка» ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Гродзенскі абласны тэатр лялек».

З 20:30 да 23:00 у музеі будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі:

  • «Калекцыя гукаў». Незвычайныя музычныя інструменты са збору Ігара Адасік;
  • «Cinemarington». Музычны кінараўнд;
  • «Ilya`s Dance». Танцавальна-адукацыйны флэшмоб з Іллёй Кейзер;
  • «ИмпровиZZация». Сцэнічна-музычны экспромт;
  • «Падарожжа ў мажоры». Свет музыкі ў музейнай прасторы;
  • «Гукі на кончыку пэндзля». Ажыўленыя карціны Аляксандра Рымарчыка.

Паралельна з працай пляцовак праводзіцца квіз «Музыка з сэнсам».

З 23:00 да 23:40 — канцэртная праграма «Саксафон ў ночы» ў выкананні Аляксандра Краўчука (саксафон) і Ігара Гіро (клавішныя).

Ужо ў самым канцы вечара, з 23:40 да 23:50, Вераніка Паплаўская пакажа пясочную анімацыю.

Гламур-опера і саксафонны канцэрт: Што будзе на Ноч музеяў у Музеі гісторыі рэлігіі

На ўсе мерапрыемствы дзейнічае адзіны квіток коштам 15 рублёў. Адрас музея: вул. Замкавая, 16.

Пытанні можна задаць па тэлефоне +375 152 740 272, нумар касы музея +375 152 744 889.