З-за загарання лесу ў раёне палігона пад Гожай перакрытая аўтадарога Р42, якая вядзе з Гродна да пункту пропуску “Прывалка”. Па гэтай прычыне з 16.00 прыпынена афармленне ў пункце пропуску “Прывалка” ў абодвух напрамках, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Пажар пачаўся каля поўдня – загарэлася сухая расліннасць. Дым быў бачны і з тэрыторыі Літвы. Да 15.00 пачалося тушэнне пажару. Сітуацыю ўскладняе моцны вецер, які разносіць дым і полымя.


https://hrodna.life/2019/04/24/pazhar-na-paligone-pad-gozhay-fota/

Палігон пад Гажай ужо гарэў у гэтым месяцы – 16 красавіка падчас вучэнняў. Тады тушэнне заняло 8 гадзін.