У Ваўкавыску знік 43-гадовы мужчына, вядуцца пошукі. 18 красавіка каля 08:20 Віктар Бурнос з’ехаў з дому на сваім аўтамабілі Mitsubishi Carisma цёмна-зялёнага колеру ў невядомым накірунку, піша angel_search.

У Ваўкавыску знік 43-гадовы мужчына. Амаль тыдзень пра яго няма інфармацыі

Бурнос Віктар Леанідавіч (1975/05/03) жыве ў Ваўкавыску на вул. Пачатковая. У дзень знікнення быў апрануты ў сінія джынсы, цёмны джэмпер, чорную балоньевую куртку і цёмна-сінія красоўкі.

Да цяперашняга часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома. Вышук вядзе Ваўкавыскае РАУС, пошукі працягваюцца. Інфармацыю просяць паведамляць па тэлефонах 7733, +375 (33) 6 666 856, +375 (33) 6 666 033 ці 102.