23 красавіка шэсць фур прывезлі ў Гродна кола агляду. У бліжэйшы час супрацоўнікі парку атракцыёнаў зоймуцца яго мантажом.

Тэрміны зборкі кола невядомыя. Ёсць верагоднасць, што да лета яно ўжо будзе функцыянаваць. Вышыня атракцыёну — 42 метры.

Пра тое, што кола агляду з’явіцца ў парку, стала вядома ў пачатку студзеня. Наконт месца размяшчэння кола думкі гродзенцаў падзяліліся. Адны падтрымліваюць ідэю размясціць кола агляду ў парку Жылібера, куды лёгка дабрацца грамадскім транспартам. Іншыя мяркуюць, што віды з Каложскага парку былі б больш цікавымі і што кола агляду дапамагло б зрабіць тую частку цэнтра больш прывабнай для адпачынку гараджан і турыстаў.


Што можна будзе ўбачыць з кола агляду ў Гродне


У Гродна прывезлі кола агляду вышынёй 42 метры
У Гродна прывезлі кола агляду вышынёй 42 метры
У Гродна прывезлі кола агляду вышынёй 42 метры

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life