Каля ста чалавек прыйшлі падтрымаць у судзе старшыню непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс. Адміністрацыйную справу разглядае суд Ленінскага раёну Гродна, паведамляе s**boda.org.
hrodna.life/2019/04/10/starshyinyu-sayuzu-palyakau-buduc-sudzic/
Анжаліка Борыс не прызнала сваёй віны, бо ладзіла кірмаш згодна са статутам СПБ. Сёлета СПБ і Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне ладзілі Казюкі дваццаты раз. Раней улады не мелі да яго прэтэнзій.
У выніку, суд пастанавіў вызваліць Борыс ад адказнасці — з-за нязначнасці правапарушэння.