Праспект Купалы перакрыюць, каб зрабіць 8 палос. Падрабязней пра змены

У Гродне пачынаецца вялікая рэканструкцыя адной з асноўных гарадскіх магістраляў - участак праспекта Янкі Купалы пашыраць да 8 палос. У РУП «Гродноавтодор» распавялі падрабязнасці і тое, што працы працягнуцца да самай восені, піша belta.by

Працы плануюць пачаць з 25 красавіка. Рэканструююць участак праспекта працягласцю каля 1,4 км — ад развязкі на праспекце Кляцкова да скрыжавання з вуліцай Паўднёвай.

Участак дарогі - ад праспекта Кляцкова да гарадской бальніцы № 4 — пашыраць да 8 палос. Праектам прадугледжаны па 2 асноўныя паласы ў кожным кірунку, да іх дададуць па 2 пераходна-хуткасныя палосы ад з’ездаў да развязкі.

У раёне бальніцы зробяць разразное кола, гэта дазволіць пусціць да новага гандлёвага цэнтру грамадскі транспарт. Рэканструкцыя прадугледжвае пашырэнне да 4-х палос участка праспекта Янкі Купалы ад разразного кола да скрыжавання з вуліцай Паўднёвай.

На выездзе з вуліцы Кабяка на гэтым участку дарогі будзе дададзеная паласа для павароту направа. Для будаўніцтва перакрыюць рух. На першым з двух этапаў, з 25 красавіка па 27 ліпеня, будзе цалкам закрыты рух на ўчастку праспекта Янкі Купалы ад вуліцы Паўднёвай да вуліцы Кабяка. Таксама будзе закрыты рух на ўезд у горад ад вуліцы Кабяка да скрыжавання праспектаў Купалы і Кляцкова.

Кошт праекта ацэньваецца ў суму каля Br7,5 млн. Завяршыць асноўныя работы плануецца да 15 верасня.

Навошта рэканструкцыя?

Участак дарог быў пабудаваны больш за 15 гадоў таму, зараз інтэнсіўнасць руху на ім павялічылася. Гэта адзін з асноўных уездаў у горад. За гэтыя гады ў раёнах Вішнявец і Пагараны-Кашэўшыкі ўзведзена шмат жылля, што таксама адбілася на загружанасці дарогі. Акрамя таго, у непасрэднай блізкасці ад гэтага ўчастка дарогі узводзіцца буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Трыніці».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025