У панядзелак 22 красавіка ля помніка правадыру сусветнай рэвалюцыі на плошчы яго імя ў Гродне сабраліся нешматлікія камуністы. Яны традыцыйна адзначаюць дату 22 красавіка — дзень нараджэння Леніна. У гэтым годзе прыпадае 149 гадавіна яго народзінаў.
Сёлета ля помніка сабралося чалавек 25. З кожным годам такіх людзей, верных ідэалам кампартыі, становіцца ўсё менш. Моладзь Гродзеншчыны амаль не папаўняе шэрагі партыі. Да помніка прыходзяць у асноўным пенсіянеры.
«Сёння нас не вельмі шмат — працоўны дзень. А так у Гродне ў нашай партыі 40% працуючых, трое студэнтаў. Мы па-ранейшаму застаемся вернымі ідэям Леніна — адступаць няма куды. Мы партыя, заснаваная Леніным. Таму я заклікаю ўсіх умацоўваць нашы шэрагі і шукаць новых прыхільнікаў, і прыцягваць у кампартыю», — распавяла на мітынгу першы сакратар Гродзенскага гаркама камуністычнай партыі Беларусі Лілія Кашанкова.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…