АЭС у Чэхіі
Падчас звароту да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час урад павінен пралічыць цану на электраэнергію. Адказваючы на пытанне аб электрыфікацыі, прэзідэнт заявіў, што калі досвед з запускам Беларускай АЭС апынецца паспяховым, то ў будучыні магчыма будаўніцтва другой станцыі, піша onliner.by.
— Ураду пастаўлена задача: ён ў бліжэйшы час павінен далажыць, якім будзе кошт гэтай электрычнасці, — распавёў Аляксандр Лукашэнка. Як ён патлумачыў, з улікам расійскага крэдыту цана, верагодна, будзе высокай. — Нятанная будзе электраэнергія. Таму, хутчэй за ўсё, прыйдзецца датаваць. Трэба глядзець, з чаго мы возьмем гэтыя грошы. Гэта значыць усё ў цане. І я як раз прыхільнік вось гэтага працэсу: нам трэба пераходзіць на электрычную энергію, на электрычную.
Я вам нават больш скажу: калі гэты досвед у нас атрымаецца (атамнай станцыі), мы памацаем гэты вопыт — не выключана, што ў будучыні, без цябе і без мяне, грамадству нашаму прыйдзецца пабудаваць яшчэ адну атамную станцыю. Для гэтага месца ў нас ёсць, яно ўжо падабрана — я з двух месцаў выбіраў, на ўсходзе ёсць такое месца, — сказаў прэзідэнт.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…