Рух аднаўляецца з 1 мая. Папулярнасць пропуску ў турыстаў расце з кожным годам: у мінулым годзе турыстычны паток тут узрос больш чым на 18% у адносінах да 2017 года, піша grt.customs.gov.by.

Мытны кантроль у 2018 годзе ажыццяўлены ў дачыненні да больш чым 3 тыс. чалавек, якія прайшлі праз гэты водны ўчастак беларуска-польскай мяжы. Амаль палова з іх выбрала пешы парадак, больш за 40% прайшла на роварах, амаль 11% - водным транспартам.

Па-ранейшаму карыстаецца папулярнасцю гэты пункт пропуску і ў бязвізавых турыстаў: у мінулым годзе такіх замежнікаў тут прайшло больш як 60% ад усяго патоку.

Рэжым працы сезоннага рэспубліканскага пункта мытнага афармлення «Лясная» з 1 мая па 1 кастрычніка з 8.00 да 20.00. Від руху — рачны і пешы з выкарыстаннем ровараў.