17 красавіка ў 00−45 паступіла паведамленне пра пажар дачнага дома ў с/т Чэхаўшчына Гродзенскага раёна. У выніку знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць, паведамляе МНС.
У 01−40 ў жылым пакоі на падлозе пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый выяўлены абгарэлы труп гаспадыні. Прычына пажару высвятляецца.
За суткі ў вобласці зарэгістравана 7 выпадкаў загарання сухой расліннасці на плошчы 2,96 га і 1 лясны пажар (Шчучынскі раён) на плошчы 0,4 га. З пачатку года зарэгістравана 155 выпадкаў загарання сухой расліннасці на агульнай плошчы 53,94 га, 15 выпадкаў загарання лесу на агульнай плошчы 27,84 га.