Гарадзенец 1983-го года нараджэння разбэшчваў і гвалтаваў хлопчыкаў-падлеткаў. Пакуль выяўлена чатыры ахвяры, паведамілі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мужчына ва ўсіх выпадках заводзіў знаёмствы з падлеткамі праз Інтэрнэт, пасля чаго на розных падставах (абмеркаванне інтымнай сферы, выкліканне палавой цягі і г. д.) дамагаўся з імі сустрэч.
«Ужо ў ходзе сустрэч ён альбо здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару (насуперак волі пацярпелых) альбо меў палавыя зносіны ці іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту», — распавялі ва УУС.
Мужчына быў затрыманы ў асабістым аўтамабілі ў Гродне ў момант, калі ўжо меў намер зноў парушыць закон.
У дачыненні да мужчыны распачата некалькі крымінальных спраў. Ён знаходзіцца пад вартай.