Жыхара Наваградку Дзмітрыя Бондара, больш вядомага ў сацыяльных сетках як «біскуп свету», асудзілі на 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд абвясцілі ў судзе Наваградскага раёну 16 красавіка, паведамляе s**boda.org.
У гэты тэрмін залічаць болей за паўгода, што Бондар ужо правёў у СІЗА. Пра гэта расказала сяброўка Дзмітрыя Бондара Ніна Паўлоўская.
Бондара прызналі вінаватым у «заведамым стварэнні для іншай асобы небяспекі заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ)» (ч. 1 арт. 157 Крымінальнага кодэксу), то бок у тым, што ён не папярэджваў сваіх сексуальных партнёраў, што мае ВІЧ. Па словах маці і сяброў, Дзмітры пры палавых кантактах выкарыстоўваў сродкі абароны.
Вядома, што пяцёра чалавек былі прызнаныя пацярпелымі, але ў судзе яны заявілі, што ня маюць прэтэнзій да Бондара. Дзмітры плануе абскарджваць прысуд.
Справу разгледзелі за 4 дні ў закрытым рэжыме. Да гэтага фігурант больш за паўгода знаходзіўся ў СІЗА.
Праваабаронцы ў сферы ВІЧ/СНІД раней прасілі суд апраўдаць Бондара. На іхную думку, у дзеяннях мужчыны не было віны.
Дзмітрыя Бондара затрымалі летась 2 кастрычніка на вядомай фэнтэзі-сядзібе Літоўка пад Наваградкам, якая належала ягонаму сябру Сяргею Ковалю. Праз некалькі тыдняў пасля гэтага Коваль звольніў работнікаў і закрыў сядзібу для наведвальнікаў. Ён прызнаваў, што цяжка перажывае затрыманне сябра.
Гаспадар Літоўкі скончыў жыццё самагубствам сёлета 1 студзеня з невядомай прычыны.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…