«Нібыта не папярэджваў, што хворы на ВІЧ». У Навагрудку пачаўся закрыты суд над «біскупам свету»

Фото: instagram.com/sacerdoss/

У судзе Навагрудскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да “біскупа свету» Дзмітрыя Бондара. Ён абвінавачваецца па артыкуле «Свядомае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння ВІЧ». Суд праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Увесь час, пакуль ішло следства (а гэта амаль 7 месяцаў) Дзмітрый знаходзіўся пад вартай. TUT.BY пагаварыў з мамай скандальнага ксяндза старакаталіцкай царквы.

– Ведаеце, Дзіма ў нас аптыміст. Мне ўдалося пагаварыць з ім перад пасяджэннем. Ён нават у сваёй няпростай сітуацыі стараецца жартаваць і не падаць духам. Смяецца, што ў камеры, амаль як у гатэлі. А калі сур’ёзна, то ён вельмі спадзяецца, што суд будзе справядлівы. Уся гэтая гісторыя яго і мяне моцна выматала, – кажа мама Дзмітрыя Бондара Валянціна. Яна ўпэўненая, што яе сын нікога не мог заразіць, бо, даведаўшыся пра свой дыягназ, стаў на ўлік у дыспансэр, прымаў лекі, засцерагаўся.

Тым не менш, Дзмітрыю Бондару пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

– Ён нібыта не папярэджваў, што хворы на ВІЧ. Я не магу пакуль казаць пра сутнасць справы, але скажу адно – сведкі расказвалі ўсю праўду, усё як ёсць. І гэта ўсяляе ў нас надзею. Плануецца, што прысуд абвесцяць ўжо на наступным тыдні, – кажа Валянціна Бондар. – Што тычыцца таго, што ён нібыта не святар… Ён ксёндз старакаталіцкай царквы. І не яго бяда, што гэта рэлігійная плынь многім не падабаецца, – кажа Валянціна.

– А чаму ён сябе называе «біскупам свету»?

– Гэта быў вобраз для Літоўкі. Яны яго прыдумалі разам з Сяргеем Ковалем. Раз дом для ўсіх, то будзе «біскуп свету». І вобраз раптам стаў папулярным. Усе гэтыя інтэрв’ю, сюжэты на тэлебачанні, артыкулы… Можа быць, і не трэба гэта ўсё было, але ўжо нічога не выправіш.

Нагадаем, Зміцер Бондар стаў шырока вядомы дзякуючы сваёй старонцы ў інстаграме. У сваіх шматлікіх інтэрв’ю ён распавядаў, што з’яўляецца ксяндзом старакаталіцкай царквы, насіў расу каталіцкага святара і досыць нестандартна разважаў аб рэлігіі і веры. Па словах мужчыны, ён праводзіў службы ў старакаталіцкай капліцы Святога Марціна ў Наваградку. У наваградскай суполцы гэтага рэлігійнага напрамку налічваецца каля 25 чалавек.

Некалькі гадоў таму мітрапаліт Віталь высьвеціў Дзмітрыя ў святары. З 2013 года суполку прынялі ў старакаталіцкую царкву ў Польшчы. Аднак у лютым 2018 года курыя Гродзенскай каталіцкай епархіі выступіла з заявай аб тым, што Зміцер не ўваходзіць у святарскі штат і не мае ніякага дачынення да рымска-каталіцкай Царквы.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Пасля затрымання Дзмітрыя, Сяргей Коваль зачыніў свой дом у Літоўцы для наведванняў. Нагадаем, Сяргей пабудаваў незвычайны дом-музей «для ўсіх людзей», дзверы у якім не зачыняліся для любога жадаючага круглыя суткі. Наведаць сядзібу можна было цалкам бясплатна.

Бізнесмен падкрэсліваў, што затрыманне старакаталіцкага святара і закрыццё незвычайнай сядзібы ніяк не звязаныя. У навагоднюю ноч Сяргей Коваль скончыў жыццё самагубствам.

«Нібыта не папярэджваў, што хворы на ВІЧ». У Навагрудку пачаўся закрыты суд над «біскупам свету»

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: