Сцэнар абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС будзе мець на ўвазе яго перапрацоўку ў Расіі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк 15 красавіка на форуме «Атамэкспа» ў Сочы, перадае belta.by.
«У нас прынцыпова ўсё было прапісана ў міжурадавым пагадненні па ўзвядзенні АЭС: мы вяртаем адпрацаванае паліва на расійскі бок для яго перапрацоўкі. Давайце запусцім станцыю і будзем адпрацоўваць міжурадавае пагадненне. У нас ёсць часавы калідор каля 10 гадоў. Таму канкрэтныя ўмовы: куды, калі, на колькі і што забіраць — гэта прапішам і ўжо будзем адпрацоўваць», — адзначыў Міхаіл Міхадзюк.
Раней разглядаліся тры варыянты абыходжання з адпрацаваным палівам. Два меркавалі яго перапрацоўку ў РФ (з улікам працяглага захоўвання адпрацаванага ядзернага паліва ў Расіі ці Беларусі з вяртаннем і пахаваннем адходаў у Беларусі) і адзін — з захоўваннем ў Беларусі без адпраўкі ў РФ.
«Калі мы адпрацоўвалі стратэгію, вывучалі тры розных варыянты працы з адпрацаваным палівам, — растлумачыў намеснік міністра. — Вывучылі і выбралі:
- захоўваем у сябе,
- назапашваем 10 гадоў у басейне вытрымкі (крыху менш, можа быць),
- калі набіраем пэўны аб’ём, тады грузім і вязем на перапрацоўку,
- прадукты перапрацоўкі, гэта сусветная практыка, вяртаюцца да нас праз N-колькасць гадоў «.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паводле расійскага праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.
hrodna.life/2019/04/05/pachausya-zapusk-pershaga-energabloka-aes/