Лідскі бровар зладзіць масавую дыктоўку па беларускай мове

“Лідскае піва” 1 чэрвеня ладзіць масавую «Агульную дыктоўку» па беларускай мове. Напісаць яе можна будзе дома або ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Маштабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду “Граматыкі” Мялеція Сматрыцкага – кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі, паведамілі ў кампаніі «Лідскае піва», якая з’яўляецца арганізатарам праекта.

Напісаць дыктоўку можа любы ахвочы незалежна ад узросту і роду заняткаў. Арганізатары свядома выбралі тэкст павышанай складанасці, каб звярнуць увагу на багацце, самаідэнтычнасць і асаблівасці беларускай мовы.

Лідскі бровар зладзіць масавую дыктоўку па беларускай мове

Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца на старонцы праекта і ў пазначаны час далучыцца да сотняў беларусаў, якія будуць пісаць дыктоўку на роднай мове. Сёлета арганізатары забяспечваюць радыётрансляцыю дыктоўкі на хвалях радыёстанцыі “Культура” (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце,  99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гродне, 99,1 FM у Магілёве). Прамая трансляцыя пачнецца а 12 гадзіне адначасова са стартам дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Для праверкі трэба будзе адправіць сваю працу праз форму на сайце lidskae.by.

«Праект «Агульная дыктоўка» накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы. Неардынарны фармат дазваляе ўдзельнікам згуртавацца і знайсці аднадумцаў па інтарэсах, – адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва». – Сёлета мы будзем пісаць «Агульную дыктоўку» ўжо ў трэці раз. Калі 2 гады таму да нас далучыліся каля 170 чалавек, то летась іх было ўжо больш за 300. У гэтым годзе разлічваем на яшчэ большую колькасць удзельнікаў».

Правяраць усе дыктоўкі будуць прафесійныя філолагі. Арганізатары звяртаюць увагу, што выпраўленні будуць улічвацца на карысць ўдзельніка.

Вынікі дыктоўкі стануць вядомыя праз 5-7 рабочых дзён, і кожны ўдзельнік атрымае электронны сертыфікат аб удзеле. Арыгінал тэксту дыктоўкі будзе апублікаваны на старонцы праекта, каб кожны мог праверыць свой вынік.


В Лиде откроют большой музей пивоварения

Праект «Агульная дыктоўка» ў 2019 годзе праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» пры падтрымцы канала «Культура» Беларускага радыё.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: