Навіны

Старажытныя абразы і лямус без адзінага цвіка. На экскурсію аб спадчыне брыгітак у Гродне прыйшлі больш за 100 гродзенцаў

Убачыць гродзенскі лямус і спусціцца ў сутарэнні брыгіцкага касцёла змаглі наведвальнікі экскурсіі «Спадчына брыгітак» 13 красавіка. Разам з экскурсаводам Гражынай Шалкевіч экскурсію праводзіў ксёндз з храма Антоній Грэмза і гродзенка Тэрэза Белавусава.

«Касцёл і кляштар скончылі будаваць адначасова, — распавёў Антоні Грэмза. — Усяго будаўніцтва заняло 15 гадоў. Сам храм першапачаткова будаваўся родам Весялоўскіх як сямейная пахавальня. Яны планавалі быць пахаваныя тут і запрасілі манаскі ордэн брыгітак, каб тыя маліліся за памерлых».

Разам са святаром экскурсія спусцілася ў падвалы храма. Цяпер там знаходзіцца месца сходу іх абшчыны, а таксама карцінная галерэя з абразамі XVI — XVII стагоддзяў. Таксама ў падвалах захоўваюцца некаторыя асабістыя рэчы брыгітак і рэшткі бібліятэкі манастыра.

Па словах святара, гісторыя брыгіцкага архіва не вельмі радасная. «Калі манастыр зачынілі, тут была псіхлячэбніца. Будынак перараблялі, многія ўваходы былі замураваныя і створана мноства перагародак. І вось аднойчы, калі праводзіліся працы, быў знойдзены архіў брыгітак, іх бібліятэка, а таксама партрэты роду Весялоўскіх. Усё гэта было канфіскавана і перавезена ў Санкт-Пецярбург».

Наконт закрыцця манастыра ў экскурсавода таксама ёсць свая гісторыя: калі прыйшла расійская ўлада, то паўстала пытанне пра закрыццё каталіцкіх манастыроў. Але манастыр у Гродне пакінулі. Брыгіткам дазволілі прыняць у сябе сясцёр-законніц іншых ордэнаў. Пасля смерці апошняй брыгіткі манастыр аблюбавалі сёстры-назарэтанкі.

Асаблівасцю экскурсіі стала і наведванне старога лямуса. Некалькі гадоў ён быў зачынены на рэстаўрацыю і не прымаў турыстаў. Заходзіць унутр нельга і цяпер — там працягваюцца працы. Экскурсавод Гражына Шалкевіч падкрэслівае — праходзіць менавіта рэстаўрацыя, а не рэканструкцыя. Пры аднаўленні імкнуцца захаваць як мага больш арыгінальных элементаў першапачатковай пабудовы.


Для экскурсій адкрылі лямус у Гродне — самы стары драўляны будынак Беларусі


На сустрэчу з экскурсантамі прыйшла Тэрэза Белавусава. Дзіцём яна прыходзіла да манашак, якія жылі тут: «Тут быў цудоўны яблыневы сад, паўсюль былі высаджаны вяргіні і белыя лілеі - кветка-сімвал божай маці. Манашкі жылі ў лямусе. Іх клікалі Вікторыя і Вераніка. Яны мяне выхоўвалі. Заўсёды было вельмі прыгожа. Перад лесвіцай на другі паверх ляжаў дыванок, а ўнутры былі абразы і царкоўныя кнігі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025