Навіны

У Беластоку прайшоў Бегавы Крыжовы Шлях: вернікі прабеглі амаль 20 км пад кіраўніцтва капелана «Ягелоніі»

Чацвёрты раз у Беластоку прайшоў Бегавы Крыжовы Шлях. Амаль 100 удзельнікаў увечары ў суботу 13 красавіка стартавалі з-пад касцёла св. Роха ў кірунку Санктуарыя Маці Божай у Святой Вадзе (каля мястэчка Васількув, каля 15 км ад Беластока). Бегунамі кіраваў ксёндз Анджэй Дэмбскі - капелан футбольнага клубу «Ягелонія», паведамляе poranny.pl.

У адрозненне ад традыцыйнага крыжовага шляху, які праходзіць па вуліцах Беластока і Гродна з гучнымі малітвамі і спевамі, гэты Крыжовы Шлях праходзіў у цішыні. У час бегу кожны маліўся самастойна. Цішыня, па словах ксяндза Дэмбскага, дапамагае засяродзіцца на асабістай малітве. Ёсць ад такой малітвы і безумоўная карысць для здароўя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025