Hrodna.life у новым футбольным сезоне аднаўляе «піца-таталізатар»! Разам з Go-go Pizza мы будзем у час кожнага матчу «Нёмана» ў Чэмпіянаце Беларусі разыгрываць сертыфікаты на піцу. 30 тураў - 30 піцаў для нашых чытачоў!

Як выйграць?

У каментарыях да гэтай навіны мы будзем прымаць вашыя прагнозы. Проста спрагназуйце вынік матчу, напішыце ў каментарыях і чакайце, як насамрэч скончыцца сустрэча. Адгадалі? Піца ваша!

Адзін удзельнік — адзін каментарый!

Калі правільны прагноз напіша некалькі чалавек, то пераможцам лічыцца той, хто зробіць гэта раней.

Нагадваем, што зараз, каб пакінуць каментарый на сайце, трэба прайсці смс-верыфікацыю.

У гэтым туры разыгрываем піцу «Сакавітая ялавічына» («Сочная говядина»).

Go, «Нёман», go! Прадкажы вынік матчу «Гомель» — «Нёман» 29 сакавіка і выйграй піцу


У трэцім туры Чэмпіянату Беларусі «Нёман» едзе ў госці да «Іслачы» — матч пачнецца 14 красавіка ў 17.00. Зараз мы прымаем прагнозы на гэты матч. Угадайце вынік сустрэчы і выйграйце піцу ад «Go-go Pizza»!

Прымаем каментарыі да пачатку гульні!

Пракруціце старонку ніжэй, каб пакінуць каментарый-прагноз. На мабільнай версіі сайта націсніце ўнізе плаваючую кнопку «Обсудить».