Падыходзіць да канца будаўніцтва адміністрацыйнага будынка насупраць абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню. Праз некалькі месяцаў у сучасным цэнтры на Віленскай вуліцы, 20 адкрыюцца офісы гродзенскіх кампаній, піша  “Вячэрні Гродна”.

Будучы адміністрацыйны цэнтр будуецца па замове прыватнай асобы – грамадзяніна Расіі. Праектам прадугледжана ўзвядзенне 3-павярховага будынка вышынёй 10,5 метра. Будзе праведзена добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Генпадрадчыкам выступае гродзенская будаўнічая кампанія «Гарадское будаўніцтва».

Функцыянальна будынак будзе адміністрацыйным – там размесцяцца офісы, у тым ліку адной з IT-кампаній. Аднак хто стане арандатарам іншых памяшканняў, пакуль невядома.

Завяршэнне будоўлі запланавана на канец мая, але, як распавялі будаўнікі, ёсць перадумовы, што працы будуць нязначна прадоўжаны.