Акцыя стартуе 20 красавіка. За 75 дзён да святкавання дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачнецца адлік зваротнага часу на гарадскіх экранах, піша «Гродзенская праўда».

У гэтым годзе Беларусь адзначыць 75-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 10 красавіка стартавала агульнаабласная акцыя «Малюем Перамогу разам!». Ва ўсіх населеных пунктах Гродзенскай вобласці пройдуць выставы малюнкаў на тэму Перамогі. Работы будуць размешчаны ў вітрынах і вокнах грамадскіх, адміністрацыйных, гандлёвых будынкаў.