9 красавіка ў людзей на прыпынку грамадскага транспарту ля гарадскога парку заехаў аўтамабіль. Папярэдне кіроўца не справіўся з кіраваннем з-за перавышэння хуткасці. Пра гэта паведамляе volkovysk.by.

Як паведамляюць сведкі, ёсць пацярпелыя, сярод якіх дзіця. Па словах відавочцаў, над кіроўцам спрабавалі ўчыніць самасуд.

У выніку ДТЗ пацярпела 3 чалавекі, у тым ліку дзіця, паведаміў начальнік АДАІ Ваўкавыскага РАУС Яўген Леановіч.

— Хуткая даставіла ў прыёмны пакой дзвюх жанчын 49 і 68 гадоў і дзяўчынку 6 гадоў. Яны шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Зараз яны знаходзяцца пад наглядам лекараў, — распавяла «Гродзенскай праўдзе» галоўны ўрач Ваўкавыскай ЦРБ Алена Грыцкевіч.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

У Ваўкавыску аўтамабіль заехаў у людзей на прыпынку. Над кіроўцам спрабавалі ўчыніць самасуд (абноўлена)

Відэа з расповедам відавочцаў.