Будынак былой «Рэмбыттэхнікі» усё ж такі прадалі на аўкцыёне – хто і за колькі яго купіў?

Комплекс будынкаў па Віленскаму завулку, 16, у тым ліку і добра вядомае гродзенцам памяшканне «Рэмбыттэхнікі», знайшоў новага пакупніка з другой спробы. Адкрытыя таргі, на якіх за восем капітальных будынкаў трэба было аддаць як мінімум 1,82 мільёна рублёў, прайшлі ў аўторак, 9 красавіка, піша “Вячэрні Гродна”.

Нагадаем, навіны пра тое, што прадпрыемства «Рэмбыттэхніка» чакае рэарганізацыя і пераход у структуру ТАА «Чайка», з’явіліся ў канцы лістапада 2018 года. Будынак, дзе раней займаліся рамонтам дробнай бытавой тэхнікі, планавалася прадаць, а паслугі, якія раней аказвала прадпрыемства на Віленскім завулку – рамонт дробнай бытавой тэхнікі, у будучыні будзе аказваць новы ўладальнік.

На продаж выставілі ўвесь комплекс будынкаў, збудаванняў і абсталявання, які ўключае 8 капітальных будынкаў. Гэта і адміністрацыйны будынак, склад, два гаража, склад гатовай прадукцыі. Таксама ў лот былі ўключаныя інжынерныя камунікацыі, элементы добраўпарадкавання і дрэвы з хмызнякамі. За ўсю гэтую гаспадарку папрасілі мінімум 2,28 мільёна рублёў, аднак на першыя таргі, якія павінны былі адбыцца 12 сакавіка гэтага года, ніхто не прыйшоў.

Да чарговых таргоў, якія адбыліся ў аўторак, 9 красавіка, пачатковая сума маёмасці панізілася да 1,82 мільёна рублёў. Але на гэты раз на таргі зарэгістраваўся адзіны ўдзельнік. Даплаціўшы да пачатковага кошту 5%, права ўласнасці перайшло прыватнай гродзенскай кампаніі. Што там з’явіцца, пакуль невядома.

Даведка

Таксама была прададзеная яшчэ адна ўласнасць ТАА «Чайка» – некалькі капітальных будынкаў на вуліцы Цітова, 24 каля лазневага комплексу. Гараж з саўнай, будынак склада з гаражом і майстэрні, будынак майстэрні, будынак бензасховішча і зялёныя насаджэнні прадавалі з 2017 года, і цана на нерухомасць пастаянна падала. На апошніх таргах пачатковы кошт склаў 116 тысяч рублёў, а новым ўласнікам стала прыватная гродзенская фірма.

Раней гаварылася, што на гэтым месцы хочуць пабудаваць гандлёва-адміністрацыйныя аб’екты і стварыць цэлы дзелавы квартал, цэнтрам якога стане сэрвісны цэнтр аўтамабільнай маркі BMW. Аднак планы новага гаспадара ўчастка не вядомыя.

Будынак былой «Рэмбыттэхнікі» усё ж такі прадалі на аўкцыёне - хто і за колькі яго купіў?

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: