Дыягназ «клешчавы энцэфаліт» пастаўлены 10-гадоваму хлопчыку са Слонімскага раёна. Яшчэ 27 выпадкаў клешчавых інфекцый з пачатку года зарэгістравана ў дарослых жыхароў вобласці. За апошні месяц па медыцынскую дапамогу звярнуліся 43 жыхары вобласці.

Найбольшая колькасць выпадкаў укусаў кляшчоў, больш за 50%, зафіксавана менавіта пасля знаходжання людзей у лясной зоне, яшчэ 9 выпадкаў - гэта ўкусы, якія адбыліся на тэрыторыі дачных масіваў і на прысядзібных участках. Пры гэтым эпідэміёлагі на падставе зваротаў грамадзян склалі своеасаблівую карту найбольшай актыўнасці кляшчоў у Гродне.

У асноўным гэта прыгарад і ўскраіны горада, адзінкавыя выпадкі ўкусаў зафіксаваныя ў Бераставіцкім, Мастоўскім і Слонімскім раёнах, перадае тэлерадыёкампанія «Гродна».

Як кажуць спецыялісты, клешчавы энцэфаліт, пастаўлены жыхарам рэгіёну — гэта наступствы укусаў гэтага года. Інкубацыйны перыяд у гэтага захворвання складае да паўгода, абараніцца ад яго можна прышчэпкай. А вось ад хваробы Лайма вакцыны няма.

www.youtube.com/watch?v=NYiMuoKdZCw