«Нёман» прайграў «Юнацтву» ў чацвёртым матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі. Гульня праходзіла ў Гродне 8 красавіка. Мінчане ў кроку ад галоўнага кубка краіны.
У чарговым фінальным матчы ў Гродне быў пабіты рэкорд наведвальнасці. Гэтым разам гродзенскую арэну наведала больш за 2700 чалавек. Велізарную колькасць момантаў, барацьбу і вялікія хуткасці паказалі каманды ў супрацьстаянні. Але вызначыцца змаглі толькі ў авертайме. Усё гэта заслуга вратароў каманд, якія ўпэўнена трымалі абарону.
У авертайме больш пашанцавала «Юнацтву», мінчане рэалізавалі свой момант. Выніковы кідок у матчы за Кагалёвым.
Шайба: 0:1 — Кагалёў (Міцкевіч, 67.36).
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Сёння дзве каманды падарылі свята гледачам, шыкоўны матч атрымаўся. Нават усяго адзін гол у авертайме не знізіў напал. Вялікая колькасць момантаў зрабіла гэты матч відовішчным. Адзінае, у нас пакутуе рэалізацыя момантаў. Сёння удача вярнулася да «Юнацтва». З перамогай суперніка ў сённяшнім матчы. Серыя, сапраўды, працягваецца. Прэтэнзій да гульцоў няма, яны змагаліся, гледачы падтрымлівалі, усё было выдатна, але выніку, на жаль, няма.
Мінчане вядуць у супрацьстаянні да чатырох перамог — 3:1.
Наступны матч супернікі правядуць у Мінску 10 красавіка.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…