“Нёман” прайграў “Юнацтву” ў чацвёртым матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі. Гульня праходзіла ў Гродне 8 красавіка. Мінчане ў кроку ад галоўнага кубка краіны.
У чарговым фінальным матчы ў Гродне быў пабіты рэкорд наведвальнасці. Гэтым разам гродзенскую арэну наведала больш за 2700 чалавек. Велізарную колькасць момантаў, барацьбу і вялікія хуткасці паказалі каманды ў супрацьстаянні. Але вызначыцца змаглі толькі ў авертайме. Усё гэта заслуга вратароў каманд, якія ўпэўнена трымалі абарону.
У авертайме больш пашанцавала “Юнацтву”, мінчане рэалізавалі свой момант. Выніковы кідок у матчы за Кагалёвым.
“Нёман” – “Юнацтва” – 0:1 АВ (0:0, 0:0, 0:0, 0:1)
Шайба: 0:1 – Кагалёў (Міцкевіч, 67.36).
Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Сёння дзве каманды падарылі свята гледачам, шыкоўны матч атрымаўся. Нават усяго адзін гол у авертайме не знізіў напал. Вялікая колькасць момантаў зрабіла гэты матч відовішчным. Адзінае, у нас пакутуе рэалізацыя момантаў. Сёння удача вярнулася да “Юнацтва”. З перамогай суперніка ў сённяшнім матчы. Серыя, сапраўды, працягваецца. Прэтэнзій да гульцоў няма, яны змагаліся, гледачы падтрымлівалі, усё было выдатна, але выніку, на жаль, няма.
Мінчане вядуць у супрацьстаянні да чатырох перамог – 3:1.
Наступны матч супернікі правядуць у Мінску 10 красавіка.























