Беларусь адкрыла для турыстаў Чарнобыльскую зону адчужэння. Цяпер можна патрапіць на аб’екты, доступ да якіх раней быў абмежаваны, паведамляе ont.by.
Максім Кудзін, намеснік дырэктара Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, патлумачыў:
«Сфарміравана два маршруты, падабраныя пляцоўкі, дарогі з удасканаленым пакрыццём, і ў цэлым пралічаныя тыя дозы, якія могуць атрымаць грамадзяне, знаходзячыся ў нас».
«Магільнікаў» тэхнікі і памерлых гарадоў тут няма, а на пажарныя вышкі, адкуль можна ўбачыць тэрыторыю Чарнобыльскай станцыі, падымацца забаронена. Затое ёсць выселеныя вёскі. У заказніку іх 95.
Доза, атрыманая ад пералёту на самалёце, будзе больш, чым ад знаходжанне на працягу аднаго працоўнага дня ў зоне адчужэння, — тлумачыць Кудзін.
Хоць і на адносна чыстых кропках трэба быць вельмі асцярожным. Лічбы дазіметра скачуць. Праз нераўнамернасць выпадзення радыеактыўных ападкаў вызначыць межы забруджвання складана. На бягучы момант на маршрутах гэта крыху больш за тры бэта-часціцы на квадратны сантыметр. Такіх лічбаў можна не баяцца, але літаральна за крок ўзровень можа быць большым у 15 разоў.
На некаторых участках узровень радыяцыі зашкальвае, перавышаючы дапушчальныя нормы ў сотні і нават тысячы разоў. Такія месцы тут пад забаронай, турыстам не патрапіць.
Пачаўся запуск першага энергаблока АЭС. Тым часам Беларусь просіць аб адтэрміноўцы крэдыту
Для групы з пяці чалавек экскурсія ў зону будзе каштаваць у межах 340 рублёў.