Навіны

«Нёман» паказаў характар, але ўсё роўна прайграў «Юнацтву»

У трэцім матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 7 красавіка, «Нёман» мінімальна саступіў «Юнацтву» — 1:2.

Чарговы баявы матч паказалі супернікі ў фінале. Госці першымі адкрылі лік, зрабіў гэта на на 15-й хвіліне Кагалёў. «Нёман» здолеў зраўняць лік толькі на чацвёртай хвіліне другога перыяду. Гродзенцы рэалізавалі большасць, шайбу на свой рахунак запісаў Бадун. У трэцім перыядзе гледачы ўбачылі толькі адну шайбу, хоць момантаў у каманд было дастаткова. Асабліва «Нёман» актыўна дзейнічаў у атацы, але ў гасцей упэўнена абараняў вароты Брыкун. Вырашальны гол на 43-й хвіліне застаўся за мінчанамі, адзначыўcя Развадоўскі .Такім чынам «Юнацтва» абыгрывае «Нёман» з лікам 2:1 і выходзіць наперад у фінальнай серыі.

«Нёман» — «Юнацтва» — 1:2 (0:1, 1:0, 0:1)

Шайбы:
0:1 — Кагалёў (К. Брыкун, Антонаў, 15.15).
1:1 — Бадун (23.46).
1:2 — Развадоўскі (43.02).

Лік у серыі да 4-х перамог — 1:2.

Наступны матч каманды правядуць 8 красавіка, таксама ў Гродне.












Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025